Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі забойства жыхаркі мястэчка Азарычы. Нагадаем, раніцай 2 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Азарычы (Гомельская вобласць) працавалі міліцыя і следчыя. Была забітая 42-гадовая жанчына, а яе муж-святар затрыманы.

У Калінкавіцкім раёне працягваецца інтэнсіўная адпрацоўка ўсіх версій па крымінальнай справе пра забойства 42-гадовай жыхаркі гарадскога пасёлка Азарычы.

Сёння, 3 кастрычніка, па падазрэнні ў забойстве жанчыны затрымалі 23-гадовага жыхара адной з вёсак Калінкавіцкага раёна. Цяпер следчыя правяраюць яго магчымае дачыненне да здзяйснення злачынства.

Чытайце таксама: Што вядома пра сітуацыю ў Азарычах, дзе святара падазраюць у забойстве жонкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0