Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прапанаваў ствараць сумесныя прадпрыемствы і супрацоўнічаць у ракетабудаванні. Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з прэзідэнтам Украіны, перадае БелТА.

«Гэта не толькі просты гандаль. Мы прынялі рашэнне фактычна. Міжурадавая камісія, якая збярэцца ў Кіеве (мы таксама дамовіліся аб гэтым), прыме канкрэтныя рашэнні па стварэнні сумесных прадпрыемстваў. У вас ва Украіне, а ўжо 9 вялікіх (беларускіх) кампаній працуюць тут, і ў нас у Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Ён прывёў прыклад, і гэта пытанне было абмеркавана на перагаворах з Уладзімірам Зяленскім: «Гэта не таму, што бразгаем зброяй. Мы вельмі шмат цяпер працуем над развіццём галіны ракетабудавання ў Беларусі. У нас не было такой вытворчасці, а ў вас яна ёсць. Мы вельмі зацікаўлены, каб вы нам у гэтым дапамаглі».

«Калі вы дапаможаце, мы свой праект рэалізуем, ужо сумесны, за паўтара-два гады. Калі не, то 4-5 гадоў. І грошай менш трэба будзе», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0