4 кастрычніка ў Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва. Узяць у ім удзел можна па інтэрнэце. За першыя суткі гэтай магчымасцю скарысталіся 162 тысячы чалавек.

Перапісацца можна на сайтах census.by і перепись.бел, праўда сайты з-за перагрузкі перыядычна не працавалі.

Інтэрнэт-перапіс будзе доўжыцца да 18 кастрычніка ўключна. Пасля гэтага сайты закрыюць.

З 21 кастрычніка па хатах і кватэрах пачнуць хадзіць перапісчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0