Польшча можа выдзеліць каля мільярда злотых (паводле сённяшняга курсу гэта 205 млн еўра) на кампенсацыі ахвярам савецкіх рэпрэсій.

Такі законапраект накіраваў у польскі парламент прэзідэнт Лех Качыньскі. Гаворка вядзецца пра людзей, якія былі вывезеныя ў СССР і рэпрэсаваныя НКВД.

Ахвяры рэпрэсій будуць атрымаліваць на 400 злотых (на сёння гэта па 82 еўра) за кожны месяц рэпрэсій.

Мяркуецца, што атрымальнікамі кампенсацый будуць 35 тыс. чалавек, паведамляе радыё Эхо Москвы са спасылкай на Газету Выборчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0