У найпрэстыжных аўтамабільных гонках — «Формула‑1» упершыню ў гісторыі можа з’явіцца жанчына.

Гэта можа адбыцца ўжо ў 2010 г., калі амерыканская каманда USF1 далучыцца да чэмпіянату.

Мова пра Даніку Патрык, якая цяпер выступае ў IndyCar, паведамляе Associated Press.

«Патрык - прыгажуня, і яна надзвычай папулярная ў прэсе. Бос аўтадрому ў Індыянапалісе Тоні Джордж, верагодна, запратэстуе, як я забяру яе з IndyCar. Не ведаю, ці захоча, яна выступаць у «Формуле‑1», але мы збіраемся запрасіць яе на тэсты», — заявіў тэхнічны дырэктар USF1 Кен Андерсан.

newsru.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0