Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцьця» затрымалі ў цэнтры Менску пасьля пікету Мікалая Статкевіча. Пра гэта ён паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале, піша Радыё Свабода.

Паводле Ціханоўскага, яго «цягнула» шэсць экіпажаў ДАІ. У раёне вуліцы Карла Маркса аўтамабіль, якім перамяшчаўся блогер, спыніўся і супрацоўнік ДАІ паведаміў, што на машыну зарэгістраваныя неаплачаныя штрафы. Пазней Сяргея Ціханоўскага запрасілі праехаць у Ленінскі РАУС. Там яму было паведамлена, што аўтамабіль, магчыма, скрадзены.

На трансляцыі бачна, што міліцыянты паводзяць сябе карэктна. Сіла супраць Ціханоўскага не ўжывалася. Яго падазраюць ва ўчыненні адміністратыўнага правапарушэння.

Статкевіч на карэце, вогнішча з пасведчанняў і парваны партрэт Пуціна: як прайшоў пікет апазіцыі ля Ратушы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0