У аўторак пераважна па паўночнай палове пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам).

Ноччу на большай частцы замаразкі 0..- 4°С, днём ад + 3°С па поўначы да + 10°С на поўдні краіны. У Мінску +5.. +7°С

У сераду на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Ноччу +1.. + 8°С, максімальная днём ад + 7°С па ўсходзе да + 14°С па захадзе краіны. У Мінску — +10.. +12°С

10 кастрычніка, у чацвер, кароткачасовыя дажджы. Днём +7 + 14°С. У Мінску +8.. 10°С.

У пятніцу будзе такое ж надвор'е. А вось у суботу стане крыху цяплей. Днём +9.. +16°С. У нядзелю +11.. +18°С, па поўдні да +21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0