«Акадэмкніга» запрашае на аўтограф-сесію Андрэя Хадановіча. Аўтар падпісвае сваю новую кнігу вершаў «Школа травы» (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»). На імпрэзе выступіць і Марына Шода — перакладчыца на беларускую мову лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольгі Такарчук (імёны лаўрэатаў назвалі якраз сёння).

 

У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017—2019 г. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама — на правах эпіграфаў да кожнага раздзела — пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.

Набыць кнігу Андрэя Хадановіча ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0