Аварыя адбылася сёння каля 13.00 на аўтадарозе Р-45 «Полацк — Глыбокае — мяжа Латвіі» паблізу вёскі Празарокі Глыбоцкага раёна, паведамляе абласная міліцыя.
Кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося лабавое сутыкненне з аўтапоездам Mercedes.
У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр Audi загінулі на месцы здарэння. Кіроўца вялікагруза не пацярпеў.
0
0
0
0
0
0