Беларускія і расійскія аператыўнікі па супрацьдзеянні наркагандлю спынілі буйны канал пастаўкі наркатычных рэчываў у нашу краіну з Расіі, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Таксама выяўлена сетка іх распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі і расійскага Смаленска. У суме канфіскавана 8 кг наркотыкаў (метамфетамін, метылэфедрон, гераін, гашыш, марыхуана), што прызначаліся для рэалізацыі на тэрыторыі дзвюх дзяржаў.

Аперацыю па затрыманні наркадылера аператыўнікі Мінскай вобласці праводзілі ў Мінску на вуліцы Нёманскай — менавіта там рэалізатар захоўваў забароненае нарказеле. Непасрэдна ў момант затрымання ў мужчыны выявілі і канфіскавалі каля 250 грамаў ўжо пафасаванага дурману, які прызначаўся для рэалізацыі ў Мінскім раёне. А другую частку наркотыкаў у колькасці амаль 8 кг выявілі і канфіскавалі на тэрыторыі Смаленска.

36-гадовы затрыманы расіянін раней быў неаднаразова судзімы за рабаванне, махлярства, крадзеж і хуліганства. Ён пры дапамозе мэсэнджараў спісваецца з пастаўшчыком наркотыку і, атрымліваючы каардынаты схованак, забіраў тавар на тэрыторыі Смаленска. Там жа ён паспяваў рабіць схованкі для спажыўцоў. Пры гэтым асабісты кантакт з пастаўшчыкамі і патэнцыяльнымі пакупнікамі адсутнічаў. Такім жа спосабам мужчына наладзіў збыт наркотыку больш дробным рэалізатарам і на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0