У Кітаі гаспадары пакінулі свайго пародзістага гадаванца па мянушцы Сяапі ў часовым прытулку для жывёл. І папярэдзілі — кот не вылегчаны, піша NZ Herald.

Зрэшты, работнікі ўстановы гэтага не ўлічылі і дазволілі свабодна перасоўвацца кату ў гатэлі для жывёл. Сяапі часу не марнаваў — усяго за адну ноч паспеў закруціць не менш за 5 «раманаў» з рознымі коткамі. Пасля чаго быў настолькі знясілены, што яму спатрэбілася кропельніца з глюкозай.

Персанал гатэля папрасіў прабачэння і прапанаваў гаспадару ката кампенсацыю за паслугі ветэрынара. Таксама супрацоўнікі паабяцалі выплаціць кампенсацыю гаспадарам цяжарных кошак. Сяапі аднавіўся пасля працэдур і адчувае сябе добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0