«Манрэаль Канадыенс» адправіў форварда Сяргея Касціцына ў клуб АХЛ «Гамільтан Бульдогз».

Яму на замену выкліканы форвард Грэгары Сцюарт, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Сяргей Касціцын правёў сёлета 52 гульні за «Канадыенс», набраў 23 балы (8 шайбаў, 15 галявых пасаў), 64 хвіліны штрафу.

Што да «Гамільтана», то гэты клуб базуецца ў аднайменным горадзе ў правінцыі Антарыё. Некалі ў Гамільтане нават дзейнічала суполка Згуртавання беларусаў Канады.

***

У чэмпіянаце АХЛ бярэ ўдзел 29 камандаў. Каманды, як і НХЛ, разбітыя на дзве канферэнцыі і чатыры дывізіёны.

«Гамільтан Бульдогс» гуляе ў Паўночным дывізіёне Заходняй канферэнцыі. Пасля 55 гульняў каманда займае ў дывізіёне 3‑е месца (4‑е ў Зах. канферэнцыі).

Сяргей гуляў у мінулым годзе за "бульдогаў". Правёў 22 гульні, закінуў 6 шайбаў, зрабіў 16 асістэнцкіх галявых пасаў, зарабіў 18 хвілін штрафу, каэфіцыент карыснасці +2.

Дарэчы ў гэтым жа дывізіёне выступае клуб «Гранд‑Рэпідс», за які гуляе беларус Сяргей Коласаў.

За «Хартфард Вул Пэк» (Атлантычны дывізіён) гуляе Ўладзімір Дзянісаў.

***

Учора паведамлялася, што абаронца БАТЭ абхазскага паходжання Анры Хагуш заключыў кантракт з чэмпіёнамі Расіі казанскім «Рубінам».

Але «Рубін» вырашыў аддаць Хагуша на год у арэнду «Кубані»
(трэнер — харызматычны Сяргей Аўчыннікаў), паведаміў сёння Спорт-Экспресс

«Кубань» ў мінулым сезоне заняла 2-е месца ў першынстве расійскай першай лігі і сёлета дэбютуе ў вышэйшым дывізіёне.

Чэмпіянат Расіі пачынаецца 14 сакавіка, і «Кубань» першы матч правядзе акурат супраць «Рубіна».

З Кубанню заключылі таксама кантракты Аляксей Сквярнюк, Аляксей Кучук, Максім Жаўнерчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?