Перамовы паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам пра новае пагадненне аб Брэкзіце на мяжы правалу. Пра гэта ў аўторак паведамілі брытанскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў атачэнні прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана.

Паводле яго слоў, у аўторак Джонсан размаўляў па тэлефоне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. У ходзе размовы Меркель настойвала на тым, каб Паўночная Ірландыя пасля Брэкзіту заставалася ў мытным саюзе з ЕС — іншых варыянтаў, каб вырашыць праблему ірландскай мяжы, на яе думку, няма.

«Калі гэта афіцыйная пазіцыя ЕС, пагадненне немагчыма не толькі цяпер, але і ў прынцыпе», — сказала крыніца ў акружэнні Джонсана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0