У Лідзе 31-гадовая мясцовая жыхарка вырашыла прадаць кватэру. Усё б добра, толькі гэтая кватэра ёй не належала. У справу прыйшлося ўмешвацца праваахоўнікам.

Жанчына пражывае там па дамове найму і не мае права адчужаць жылую плошчу. Уласнікам з'яўляецца мясцовая ЖКГ. Пра гэта ведала і падазраваная, але ёй моцна хацелася атрымаць грошы. Менавіта з гэтай прычыны жанчына выйшла на рынак з прапановай аб продажы кватэры і ўзяла задаткі адразу ў двух патэнцыйных пакупнікоў у памеры 800 і 1500 даляраў.

Праз некаторы час жанчына перастала ісці на кантакт. Завялі крымінальную справу па ч.2 арт.209 КК РБ «Махлярства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0