Суд Першамайскага раёна Менска асудзіў да вялікага штрафу жыхара сталіцы за паўторнае кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.
Машына асуджанага арыштаваная пад заклад выплаты штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў — 17,5 млн рублёў.
Цягам году абвінавачаны быў аштрафаваны і пазбаўлены правоў на кіраванне транспартам за тое, што сеў за руль п’яным. Але нядаўна яго зноў затрымалі за рулём — без правоў і зноў п’яным.