Здарэнне адбылося ў ноч на 9 кастрычніка. Пра выпадак паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-служба СК.

У кватэры жылі мужчына і жанчына. Напярэдадні паміж імі адбыўся канфлікт, пасля якога мужчына пайшоў з кватэры.

Праз нейкі час вырашыў вярнуцца, але, зайшоўшы ў адзін з пакояў, пабачыў сужыцельку, што ляжала на канапе з другім мужчынам.

З рэўнасці гаспадар схапіў кухонны нож і нанёс 48-гадоваму госцю ўдары па галаве і целе, ад якіх той памёр.

З месца здарэння мужчына ўцёк, аднак неўзабаве быў затрыманы.

Вядома, што ў момант забойства ён быў ў стане алкагольнага ап'янення. Раней мужчына не быў судзімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0