Табун дзікіх коней Пржэвальскага ўдалося зняць на відэа ў чарнобыльскай Зоне адчужэння. Гэтыя жывёлы вельмі палахлівыя, таму кадры з імі ўдаецца атрымаць нячаста. Коней выпусцілі ў Зону ў пачатку 90-х, і, як аказалася, яны камфортна пачуваюцца на адселенай тэрыторыі. Цяпер іх папуляцыя на заражаных радыяцыяй землях перавышае 100 штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0