Амніставаны ў мінулым годзе Валеры П., які быў асуджаны за згвалтаванне дачкі, вярнуўся ў сям’ю і забіў жонку.

Жыхар Браслаўскага раёна ў месцы пазбаўлення волі трапіў за згвалтаванне і здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэкусальнага характару ў дачыненні да сваёй малалетняй дачкі.

Па вызваленні ён жыў у маці, потым вярнуўся да жонкі. Яшчэ падчас крымінальнай справы і на судзе ён пагражаў адпомсціць жонцы і дачцэ.

Аднойчы Валеры П. і нанёс сваёй жонцы не менш за тры ўдары нажом. Жанчына памерла на месцы. Пасля гэтага злачынца падпаліў дом і звёў рахункі з жыццём

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?