У Калужскай вобласці сутыкнуліся грузавік і мікрааўтобус, чатыры грамадзяніны Беларусі загінулі, паведамляе РИА Новости.

ДТЗ адбылося на 202 км аўтатрасы М-3 «Украіна». Кіроўца мікрааўтобуса Mercedes Sprinter, які рухаўся з боку Бранска ў напрамку Масквы, падчас развароту сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем, пасля чаго з'ехаў у кювет.

У выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі, шэсць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усе загінуўшыя былі грамадзянамі Беларусі.

У Расіі ўдакладнілі звесткі пра аварыю пад Калугай: загінулі пяць беларусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?