На зімовай Алімпіядзе ў Ванкуверы 2010 года перад беларускімі спартсменамі ставіцца задача заваяваць два медалі, на летняй у Лондане 2012 года — 25.Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 18 лютага.
Паводле яго слоў, да Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы рыхтуюцца 103 спартсмены ў дзевяці відах спорту. Пуцёўку на Алімпіяду ўжо атрымала хакейная зборная.
Практычна завершана распрацоўка праграмы падрыхтоўкі спартсменаў да Гульняў у Лондане.
Зімовыя алімпіяды
У Лілехамеры ў 1994 г. беларусы заваявалі два срэбры, у 1998 г. у Нагана - дзве бронзы, у 2002 г. у 2002 г. у Солт-Лейк-Сіці - 1 бронзу, у Турыне ў 2006 г. - 1 срэбра.
Летнія Алімпіяды:Атланта-96 - 15 (1+6+8), Сідней-2000 - 17 (3+3+11), Афіны-2004 - 15 (2+6+7).
На Алімпійскіх гульнях у Пекіне беларусы заваявалі, з улікам адабраных за допінг медалёў у Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага - 17 узнагародаў (4+4+9).