Пра гэта паведаміў журналістам 18 лютага міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў паводле вынікаў перамоў з дэлегацыяй ПАРЕ.
«Заяўка Беларусі на атрыманне статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ была пададзена некалькі гадоў таму, аднак пакуль яна не задаволена, — сказаў міністр. — Навошта забягаць наперад і падаваць заяўку на ўступленне ў Раду Еўропы? Цяпер мы гэтае пытанне перад сабой не ставім».
Старшыня палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Горан Ліндблад выказаў надзею, што Беларусь у будучым стане паўнавартасным членам Рады Еўропы. Аднак, паводле яго слоў, для гэтага неабходны «пакрокавы працэс па далучэнні да РЕ».
Фота Юліі Дарашкевіч