Нобелеўскую прэмію міру атрымае прэм'ер Эфіопіі Абій Ахмед Алі.

Год таму прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед адразу пасля ўступлення на пасаду падпісаў мірную дэкларацыю з Эрытрэяй. Такім чынам ён спыніў 20-гадовую вайну паміж дзвюма краінамі.

У 1993 годзе Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі, але ў 1998 г. пачаўся ўзброены канфлікт з-за памежных тэрыторый. Актыўныя баі працягваліся два гады. Паводле ацэнак International Crisis Group, за гэты час загінулі ад 70 да 100 тысяч чалавек.

У ліпені 2018 года Абій Ахмед пагадзіўся перадаць спрэчныя зямельныя тэрыторыі Эрытрэі і «пачаць новую эру міру і дружбы».

Абій Ахмед Алі нарадзіўся ў 1976 годзе ў сям'і мусульманіна, які належыць да народа арома, і яго чацвёртай жонкі — хрысьціянкі. У 1991 г. Абій Ахмед Алі далучыўся да паўстанцаў, якія выступалі супраць рэжыму вайсковага і дзяржаўнага дзеяча Менгісту Хайле Марыяма. Пасля прыходу паўстанцаў да ўлады працягнуў службу ва ўзброеных сілах краіны. У 1995 годзе Абій Ахмед Алі ездзіў у якасці міратворца ААН у Руанду, у 1998—2000 гг. удзельнічаў у эфіопа-эрытрэйскім канфлікце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0