«Гэта было пытанне часу, — расказаў ён «Нашай Ніве». — Я да беларускай мовы заўсёды ставіўся вельмі станоўча. Разумеў, што тое, што я не размаўляю на ёй ў жыцці, гэта мой страшэнны мінус. У мяне былі цудоўныя выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры ў школе і ва ўніверсітэце. Я раблю першы крок з твітара, потым спадзяюся, што раптоўна і інстаграм пяройдзе — там адмянілі лайкі, таму ўжо не страшна».

Акаўнт на роднай мове Антон стаў весці з лютага. Па яго словах, твітар — найлепшая пляцоўка, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Гэта самая перадавая сацыяльная сетка, і любыя твае пачынанні аўдыторыя добра ўспрымае. Нават адпісак не было.

«Гэта таксама быў для мяне сацыяльны эксперымент наконт асяроддзя. Усё чакаю, калі мне хто-небудзь скажа: «Задраў са сваёй беларускай мовай, адказвай мне па-расейску». Ніводнага разу такога не было», — дзеліцца тэлевядучы.

На памылкі ў сацсетках яму заўсёды ўказваюць. «Пішуць: купі слоўнікі. Але гэта нармальна. Я сам так раблю!»

«Я тыповы твар беларускага абывацеля, які патрошачку пачынае ўнутранае адраджэнне», — жартуе Мартыненка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0