Сукупны доўг кампаній, звязаных з расійскім алігархам Міхаілам Гуцэрыевым і яго сваякамі, а таксама яго пляменнікам Мікаілам Шышханавым, дасягнуў амаль трыльёна расійскіх рублёў, гэта прыкладна $15 мільярдаў, піша Forbes.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Банк дрэнных актываў, таксама вядомы як «Траст», падлічыў даўгі Міхаіла Гуцэрыева перад банкамі. Гуцэрыеў і яго сям'я вінны банкам прыкладна $15 мільярдаў, расказала Forbes крыніца, блізкая да «ФК Адкрыццё», і пацвердзіла крыніца, блізкая да «Траста».

Суразмоўца, блізкі да «Сбербанка России», кажа, што Гуцэрыеў не раскрывае даўгі звязаных з ім і з яго сваякамі кампаній нават найбуйнейшым крэдыторам.

Разлікі «Траста» супадаюць з той інфармацыяй, што ёсць у публічным полі.

Чытайце таксама: Як расійскі бізнесмен Міхаіл Гуцэрыеў папаўняе бізнес беларускімі актывамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0