Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў, што прыняў рашэнне пра адстаўку, паколькі краіне патрэбныя былі змены і новыя людзі, паведамляе РИА Новости.

Па словах Назарбаева, адыход з пасады прэзідэнта быў прадуманым крокам, пра які ён не шкадуе. Ён адзначыў, што насельніцтва краіны можа стаміцца ад аднаго і таго ж чалавека, які доўгі час займае пасаду яе лідара.

«Патрэбныя змены, нічога не стаіць на месцы, патрэбны новыя людзі, новыя кадры, любы іншы чалавек — у яго свой погляд, сваё стаўленне», — сказаў былы лідар краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0