Улады Японіі падрыхтаваліся да магутнага тайфуну «Хагібіс», які абрынуўся на краіну ў гэтыя выходныя.

Адзін чалавек загінуў і пяцёра пацярпелі з-за моцнага ветру. Больш за чатыры мільёны жыхароў 10 прэфектур краіны, уключаючы сталіцу Токіо, атрымалі рэкамендацыі аб эвакуацыі. Каля 800 тысяч засталіся без святла.

Такійскі аэрапорт Ханэда поўнасцю спыніў працу ў суботу. Таксама ў сталіцы спыняецца метро, на час тайфуну закрываюцца многія крамы, рэстараны і кругласутачныя аптэкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0