5 чалавек пацярпелі ў Барысаве пасля таго, як каля спартыўнай арэны перавярнулася палатка падчас святкавання «Дажынак».

Медыкі аказалі дапамогу пяцярым пацярпелым у выніку перакульвання палаткі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

«Пацярпелі пяць чалавек. Двое з пераломамі накіраваны ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Яшчэ двое — у Барысаўскую ЦРБ. Акрамя таго, адну пацярпелую пасля аказання медыцынскай дапамогі на месцы адправілі на амбулаторнае лячэнне», — адзначыла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0