Курдскі генерал Мазлум Абдзі, камандуючы фарміраваннямі «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» прыгразіў Злучаным Штатам звярнуцца па дапамогу да сірыйскіх улад і Расіі, калі Вашынгтон не спыніць аперацыю Турцыі, піша CNN.

«Вы не хочаце абараняць людзей, але вы таксама не хочаце, каб прыйшла іншая сіла, якая б абараніла нас. Вы прадалі нас. Гэта амаральна», — цытуе тэлеканал словы курдскага генерала.

Абдзі настойваў, каб ЗША альбо спынілі аперацыю Турцыі, альбо дазволілі курдам заключыць здзелку з урадам Сірыі і Расіяй, дазволіўшы расійскім ваенным самалётам усталяваць беспалётную зону над паўночна-ўсходняй Сірыяй, што перашкодзіць Турцыі наносіць ўдары па сірыйскай тэрыторыі.

«Мне трэба ведаць, ці здольныя вы абараніць мой народ, спыніць гэтыя бомбы, што падалі на нас, ці не. Мне трэба ведаць, таму што калі не, мне трэба заключыць здзелку з Расіяй і рэжымам зараз і запрасіць іх самалёты, каб абараніць гэты рэгіён», — сказаў Абдзі прадстаўніку ЗША ў міжнароднай кааліцыі па барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0