Кампанiю падлеткаў у Круглым злавiлi на крадзяжы 20 мабiльных тэлефонаў i 10 фотакамер.

Тры вучнi Рубежскай сярэдняй школы, якiя жывуць у вёсцы Марцянавiчы, прыехалi ў Круглае i ажыццявiлi ў мясцовым унiвермагу сцэнар крадзяжу, неаднаразова ўвасоблены ў папулярных крымiнальных стужках.

16 лютага пасля закрыцця ўнiвермага падлеткi схавалiся ў падвале, а ўначы наведалi гандлёвыя пункты iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя арандуюць плошчы.

Яны забралi мабiльныя тэлефоны i фотакамеры i пад ранiцу схавалiся зноў. Але збегчы i змяшацца з натоўпам (як у кiно) школьнiкi не паспелi.

Крадзёж быў выяўлены, i мiлiцыя хутка затрымала аднаго з удзельнiкаў начных падзеяў у падвале, iншых — у гандлёвых памяшканнях. Старэйшы з кампанii вучыцца ў 9‑м класе — яму 17 гадоў, два iншыя — вучнi 6‑га класа.

Алена Казлова, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0