photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі снег.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі туман, шэрань. Вецер няўстойлівы, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—12°C, пры праясненнях да мінус 15—20°C, днём мінус 2—8°C, у паўднёва‑ўсходніх раёнах ад 0 да мінус 1°C.

У Мінску 20 лютага воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай слабыя туман, шэрань. Вецер няўстойлівы, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°C, днём мінус 4—6°C.

У наступныя двое сутак, 21—22 лютага, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі невялікі кароткачасовы снег. Вецер пераменных напрамкаў, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°C, месцамі да мінус 15—20°C, днём мінус 1—8°C.

У Мінску 21 лютага пераменная воблачнасць, невялікі кароткачасовы снег. Вецер пераменных напрамкаў, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°C, днём мінус 2—4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0