Паводле блогера foozz выканаўца галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаўз», вядомы ангельскі комік Х’ю Лоры мінулай восенню ўжо наведаў Беларусь. У дадатак у сваім жывым дзённіку блогер падае здымак вельмі падобнага да Х’ю Лоры чалавека, сфатаграфаванага на тле гарадзенскіх краявідаў. Блогер дадае, што Лоры быццам бы «наведаў адкрыццё рэстаўраванага Старога моста ў Гародні».

Ці быў доктар Хаўз у Гародні, ці ж ён не, — падобныя адкрыцці, якія трохі нагадваюць колішнія спрэчкі, ці наведваў «Бітлз» СССР, адно сведчаць пра вялізную папулярнасць серыяла ў Беларусі. Паводле прэсавай службы БТ «Доктар Хаўз» збірае да траціны вячэрняй аўдыторыі. У гэтым нумары «Наша Ніва» друкуе адкрыты ліст доктару Хаўзу ад беларускага народу. Дык купляйце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0