Адзін з самых вядомых педафілаў Вялікабрытаніі быў забіты ў турэмнай камеры, у яго забойстве падазраюць сукамерніка, асуджанага за згвалтаванні. Пра гэта паведамляе The Daily Mail.

33-гадовы Рычард Хакл адбываў тэрмін за 191 выпадак сэксуальнага гвалту над малалетнімі. Яго знайшлі забітым у яго камеры, прыладай забойства была «заточка» — самаробны нож. Следчыя лічаць, што яго забіў ірландзец Пол Фітцджэральд, які адбывае пажыццёвае зняволенне за шэраг нападаў на жанчын у 2009 годзе.

Хакл атрымаў 22 пажыццёвыя тэрміны за гвалтаванне прынамсі 23 дзяцей і распаўсюджванне больш за 20 тысяч фатаграфій і відэа сэксуальнага характару з удзелам малалетніх. На працягу амаль дзевяці гадоў ён пад выглядам набожнага хрысціяніна, выкладчыка англійскай мовы, пранікаў у дзіцячыя дамы ў Камбоджы і Малайзіі.

Яго арыштавалі ў 2015 годзе пасля таго, як раскрылі сетку педафілаў у даркнэце. Ён адмаўляў сваю віну, але ў рэшце рэшт прызнаўся ва ўсім бацькам, і яны здалі яго паліцыянтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0