У ноч з 12 на 13 кастрычніка невядомы ўварваўся ў дом жлобінскага прадпрымальніка, які займаецца пашывам мяккіх цацак: сарваў навясны замок, пракраўся ў прыватны дом, размешчаны ў раённым цэнтры, і выкраў двух плюшавых мядзведзяў, паведамляе міліцыя.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што напярэдадні відавочцы бачылі маладога чалавека, які бадзяўся каля дома, дзе шыюць цацкі. Па прыкметах выйшлі на след злодзея.

23-гадовага беспрацоўнага жыхара Жлобіна знайшлі і даставілі ў Жлобінскі РАУС. Хлопец вярнуў плюшавых мядзведзяў і распавёў, што адну цацку планаваў падарыць, а другую прадаць.

Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Цяпер яму пагражае да 4 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0