Матч, які выйграла каманда Трынідаду і Табага, прымусіў сьвет гаварыць пра гэту карыбскую краіну.

Пасьля таго, як гішпанцы вынішчылі індзейцаў, гэтыя землі доўгі час былі бязьлюдныя. У XVII ст. выспу Табага набыў герцаг курляндзкі Якаб Кёлер. То быў апошні магістар Лівонскага ордэну і васал Вялікага Княства. А значыць, Трынідад як калёнія васала ВКЛ была і калёніяй самога ВКЛ.

Паводле існага тады звычаю, герцаг прыносіў васальную прысягу спачатку Княству, а потым кароне. Кіраваньне герацага Якаба было залатым векам Курляндыі. Былі складзеныя кронікі і першая латыская граматыка. У Латвіі герцаг Кёлер разглядаецца як заснавальнік латвійскай дзяржаўнасьці.

Прыбыткі ад курляндзкіх мануфактураў дазволілі герцагу набыць уладаньні за морам, каля Новага Сьвету.

Каб засяліць іх, ён накіраваў туды латыскіх сялян і чорных рабоў з Заходняй Афрыкі. Пасьля на Табага жыў сам Рабінзон Круза. Так вераць тубыльцы…

Паўночная вайна нанесла непапраўныя страты Герцагству і Вялікаму Княству… Трынідад і Табага трапіў пад уладу Брытаніі, незалежнасьць здабыў у 1962 годзе. Даў сьвету нобэлеўскага ляўрэата ў галіне літаратуры Найпола. І футбольную каманду, якая зрабіла першую сэнсацыю Чэмпіянату-2006 – згуляла ўнічыю з швэдамі. Зацятымі ворагамі нашай Рэчы Паспалітай, дарэчы.

Усяслаў Шатэрнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0