Тэрмін праверкі, якую праводзіць пракуратура Лагойскага раёна па факце гібелі лыжніка ў рэспубліканскім горналыжным цэнтры «Сілічы», 19 лютага прадоўжаны на адзін месяц.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці, дзе вывучаліся прадстаўленыя райпракуратурай матэрыялы.

Прызначаныя ў рамках пракурорскай праверкі экспертызы пакуль не завершаны.

Нагадаем, трагедыя адбылася ўвечары 15 студзеня. 49-гадовы мужчына пры сутыкненні са снегаходам атрымаў шматлікія траўмы. Праз некалькі гадзін ён памёр у Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?