Улады Аргентыны загадалі брытанскаму біскупу Рычарду Уільямсану, што адмаўляе Халакост, пакінуць краіну.

У адваротным выпадку святара можа чакаць высылка за межы Аргентыны. Уільямсану далі дзесяць дзён на прыняцце рашэння.

Раней біскуп займаў пасаду кіраўніка каталіцкай семінарыі ў Аргентыне, але быў пазбаўлены пасады ў лютым.

Уільямсан раней быў адлучаны ад царквы, праўда, па незвязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны прычынах, але ў студзені 2009 г. рашэннем Папы Рымскага быў адноўлены ў сваім сане.

Рашэнне Ватыкана пра вяртанне Уільямсана ў лона царквы сустрэла вострую рэакцыю ва ўсім свеце.

Рабінат у Ізраілі вырашыў разарваць дачыненні з Ватыканам у знак пратэсту супраць рашэння Бенедыкта XVI.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што тлумачэннў Ватыкана наконт рэабілітацыі недастаткова.

У Ватыкане ў сваю чаргу заявілі, што тады не ведалі пра думкі Уільмсана. Урэшце Ватыкан выступіў з заявай, што біскуп павінен "безумоўна" адхрысціцца ад сваіх заяваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?