20 лютага ў Мінск прыляцела камісія Еўрапейскай народнай партыі Еўрапарламента на чале з Крыстаферам Бізлі (Вялікабрытанія).

У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць еўрадэпутаты Лайма Андрыкьене (Літва), што выступіла ініцыятарам візіту, Хасэ Хаўер Помес Руіс (Іспанія) і Яцак Пратасевіч (Польшча), кіраўнік дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю.

У рамках аднадзённага візіту запланаваныя сустрэчы дэпутатаў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і дыпкорпусу.

Планаваліся таксама перамовы з Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Мартынавым, але афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Увечары дэпутаты Еўрапарламента правядуць прэс-канферэнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?