Падчас наведвання Акадэміі кіравання Лукашэнка патлумачыў, навошта яму маладыя прыгажуні са службы пратакола, паведамляе АНТ.

— І цішыня нейкая ў зале, а ўсе шумелі-крычалі, там пад дзве сотні чалавек было, а можа, і больш. І цішыня. Я думаю: «Госпадзе Божа, што гэта такое?» Тут з гэтым ордэнам заняўся. Не, ордэн яны насілі і з нейкімі дакументамі. І цішыня… Я падымаю галаву — ідуць мае прыгажуні, адна беленькая, іншая чорная. І ўсе забыліся пра дакументы! Усе забыліся пра ўсё, рот разявілі і глядзяць на іх. І я зразумеў: сапраўды зброя. Не тое каб я гэтым карыстаюся, але калі ёсць што людзям паказаць ад Беларусі, ну дык і паказвай, — расказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0