Увечары 18 кастрычніка ў бальніцу даставілі чатырохгадовую дзяўчынку. Яна была непрытомная і са шматлікімі пашкоджаннямі.

Аказалася, што бацька пабіў дзяўчынку за тое, што яна яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую дапамогу, да прыезду медыкаў сам спрабаваў вярнуць дачку ў прытомнасць.

Устаноўлена, што дзяўчынка з сястрой, 2016 года нараджэння, знаходзіліся пад апекай бацькі. Дзяцей раней адбіралі, бо знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а ўвосень 2018 года іх вярнулі. Іх маці пазбаўлена бацькоўскіх праў.

Мужчына пражываў таксама з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.

25-гадовага мужчыну затрымалі. Завялі крымінальную справу па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК РБ (замах на забойства заведама малалетняй асобы).

Цяпер чатырохгадовая дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі, яна непрытомная. Другое дзіця, 2016 года нараджэння, перададзена органам апекі, і накіравана ў шпіталь, бо на целе дзіцяці таксама выяўлены цялесныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0