Вадзім Тышкевіч.

Вадзім Тышкевіч.

Вадзім Тышкевіч абраны ў сэнат Польшчы. Раней яго пяць разоў абіралі мэрам польскага гораду Нова Суль, піша Радыё Свабода.

Вадзім Тышкевіч балятаваўся як незалежны кандыдат, але ён востра крытыкуе ўрадавую партыю «Права і Справядлівасьць», якая зноў атрымлівае большасьць на выбарах.​

Тышкевіч нарадзіўся ў Ганцавічах, але ў 7-гадовым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Польшчу, у горад Нова Суль непадалёк ад нямецкай мяжы, у Любускім ваяводзтве. Пасьля заканчэньня школы паступіў на факультэт дакладнай мэханікі Варшаўскай палітэхнікі. У 1986 годзе Тышкевіч стварыў сваю кампутарную фірму і да 2002 году быў пасьпяховым бізнэсоўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?