18 кастрычніка памерла Вольга Сабалеўская, кандыдат культуралогіі, дацэнт Беларускага інстытута правазнаўства, былы дацэнт кафедры культуралогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Некалькі гадоў таму яе выціснулі з універсітэта па палітычных матывах.

45-гадовая Вольга Сабалеўская была аўтаркай дзвюх манаграфій і больш за 80 артыкулаў па гісторыі яўрэяў мяжы аселасці Расійскай імперыі, навуковай кіраўніцай шматлікіх аспірантаў. У 2015 годзе яе выціснулі з універсітэта, калі адбыўся палітычна матываваны пагром Гродзенскай гістарычнай школы.

Прычынай смерці стала анкалогія.

«Яна была бліскучы чалавек. І вельмі чалавечны чалавек», — сказаў «Нашай Ніве» яе аднакурснік, гісторык Андрэй Чарнякевіч.

«Таленавітая, інтэлігентная і вельмі працавітая», — дадае доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава, у якой Сабалеўская пісала свой універсітэцкі дыплом.

Пахаванне мае адбыцца ў панядзелак.

Некаторыя працы Вольгі Сабалеўскай чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0