На лінію 102 патэлефанавала ўстрывожаная жанчына і паведаміла, што невядомы яе абрабаваў.

Мужчына падышоў да бабулі ў краме і папрасіў грошы. Пасля таго, як жанчына адмовіла, мужчына падахвоціўся правесці яе дадому — дапамагчы данесці сумкі. У пад'езд мінчук зайшоў разам з 83-гадовай жанчынай, пасля чаго штурхнуў яе і выкраў з сумкі кашалёк з 80 рублямі, паведамляе сталічная міліцыя.

Азнаёміўшыся з запісамі камер відэаназірання, праваахоўнікі высветлілі асобу фігуранта. Ім аказаўся раней судзімы за маёмасныя злачынствы непрацуючы 43-гадовы мужчына. Вядома, што выкрадзеныя грошы ён патраціў на спіртныя напоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0