«Мы павінны разумець прамыслоўцаў, дырэктараў прадпрыемстваў. Калі год таму яны зараблялі расійскі рубель, дык тут за гэты рубель яны мелі 90—91 беларускіх.
А сёння за гэты рубель яны атрымліваюць 74—75 беларускіх, і праблема не ў нас, праблема ў Расіі», — зазначыў У.Сямашка.

Ён патлумачыў, што ад аслаблення расійскага рубля беларуская прадукцыя становіцца неканкурэнтаздольнай на расійскім рынку. У.Сямашка прывёў у прыклад Мінскі трактарны завод, які «за чацвёрты квартал мінулага года ў Расіі страціў каля 20 млн долараў». Пры гэтым першы віцэ‑прэм’ер зазначыў, што згодна з прагнозамі Цэнтрабанка Расіі з другой паловы года расійскі рубель пачне ўмацоўвацца.

У.Сямашка падкрэсліў, што ў Беларусі не будзе больш разавай дэвальвацыі, якая была ў пачатку студзеня. «

Абвальнай дэвальвацыі не будзе»,
— заявіў ён і патлумачыў, што ў экспартна арыентаванай краіне з адкрытай эканомікай, якой з’яўляецца Беларусь, «умераная, разумная, мяккая» дэвальвацыя спрыяе абароне ўнутранага рынку і стымулюе экспарт.

Першы віцэ‑прэм’ер таксама зазначыў, што Беларусь падтрымлівае ідэю ўвядзення расійскага рубля як рэгіянальнай валюты.

«Крызіс абвастрыў сітуацыю, запатрабаваў прыняцця больш рашучых мер. Тое, што можна раней было рабіць гадамі, зараз, ва ўмовах сусветнага крызісу, трэба прымаць хутка», — падкрэсліў У.Сямашка.

«У Беларусі адмоўнае сальда з Расіяй, нам не хапае расійскіх рублёў для разлікаў. Мы не просім падарыць нам гэтыя грошы, іх можна пусціць у абарачэнне ў выглядзе крэдыту, пазыкі, і мы гэтыя грошы адпрацуем з працэнтамі», — зазначыў першы віцэ‑прэм’ер. Каб гэтая схема запрацавала, Беларусь назвала і суму магчымага расійскага крэдыту — 100 млрд. рублёў. Аднак, паводле слоў У.Сямашкі, гэта было некалькі месяцаў таму, а цяпер, з улікам дэвальвацыі, гэтая сума можа быць і большай. Прадстаўнік урада дадаў, што пры абмеркаванні гэтага пытання на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў Крамлі 3 лютага «ніхто не сказаў Беларусі «не».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?