Увечары 21 кастрычніка трохгадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха дома на вуліцы Шаранговіча ў Мінску.

Паводле папярэдняй інфармацыі, забраўшыся на канапу, ён залез на падаконнік і самастойна адкрыў акно з незаблакаванай запорнай прыладай. Мама і бабуля хлопчыка у гэты час знаходзіліся на кухні.

З цялеснымі пашкоджаннямі дзіця шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. У сапраўдны момант яго жыццю нічога не пагражае.

Фрунзенскім (г. Мінска) райаддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0