Папера складзена за подпісам Андрэя Іванца, старшыні Савета маладых навукоўцаў, намесніка дырэктара па навуковай працы Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Як ён патлумачыў «Нашай Ніве», гэта ўнутраны дакумент і нічога надзвычайнага ў ім няма — такая практыка даўно існуе.

«Акадэмія навук штогод вылучае топ-10, топ-100 распрацовак, якія публікуюцца. Ніякіх сакрэтаў. Цяпер мы фарміруем праектнае заданне на наступную пяцігодку. Таму падводзім вынікі і глядзім праз прызму таго, што было зроблена. Калі будуць годныя сур’ёзныя распрацоўкі, безумоўна, будзем іх у далейшым адпаведным чынам пазіцыянаваць і прасоўваць», — адказаў Андрэй Іванец.

Ён дадаў, што топ распрацовак складаецца па ўсіх кірунках дзейнасці Акадэміі. Галін, што лідзіруюць, у ім няма.

Летась у дзясятку трапілі такія дасягненні, як нанакаталізатары новага пакалення, тэхналогія нівіліравання пераходу радыёактыўнага цэзію ў сельскагаспадарчыя расліны, арыгінальны гібрыдны фонд яблыні (з павышанай ураджайнасцю, высокай зімастойкасцю і ўстойлівасцю да хвароб).

Што з распрацовак прапаноўвалі высунуць на Нобелеўскую прэмію ў мінулых гадах, Андрэй Іванец не адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0