Палата абшчын нанесла новае паражэнне прэм'ер-міністру Борысу Джонсану, адмовіўшыся ў тэрміновым парадку прымаць пагадненне аб выхадзе Брытаніі з ЕС. Гэта амаль дакладна прывядзе да новай адтэрміноўкі Brexit і датэрміновых выбараў, піша BBC.

Палата абшчын адхіліла прапанову ўрада ў паскораным тэмпе, каб паспець да дня Brexit, 31 кастрычніка, прыняць закон аб ратыфікацыі пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЕС.

Раней у аўторак Борыс Джонсан заявіў, што калі паскораны графік будзе адкінуты дэпутатамі, а Еўрасаюз вырашыць даць Брытаніі доўгую адтэрміноўку, то ён адкліча пагадненне з парламента і замест гэтага будзе дамагацца правядзення выбараў у найбліжэйшы час.

Пасля галасавання Джонсан сказаў: «Я пагавару з краінамі ЕС пра іх намеры, і мы зробім паўзу ў разглядзе гэтага закона, пакуль яны не прымуць рашэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0