Прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс прыняў у пятніцу адстаўку прэм’ер-міністра Івара Годманіса.

Адстаўкі Годманіса патрабавалі дзве найбуйнейшыя кааліцыйныя партыі Латвіі -- Саюз зялёных і сялянаў і Народная партыя.

Партыі абяцалі выйсці з кааліцыі, калі Годманіс не падасць у адстаўку, а гэта азначала б падзенне ўраду.

Тым не менш Годманіс тэхнічна працягне кіраваць урадам, пакуль не будзе сфармаваны новы ўрад.

Латвія - краіна ЕС, якую найбольш зачапіў эканамічны крызіс.

Так супала, што перад самай адстаўкай Годманіс наведаў з візітам Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?