Прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы» публікавалі кароткія прапагандысцкія ролікі ў TikTok, паведамляе The Wall Street Journal.
Прадстаўнікі сацсеткі заявілі выданню, што выдалілі ўсе ролікі «Ісламскай дзяржавы» і забанілі акаўнты, з якіх яны публікаваліся.
Допісы рабіліся прыкладна з 20 акаўнтаў. У роліках пад музыку з'яўляліся трупы і ўзброеныя салдаты.
Некаторыя прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» набіралі па тысячы падпісчыкаў.
У многіх відэа выкарыстоўваліся фільтры, а таксама стыкеры з зоркамі, сэрцамі і кветкамі.