Выступ кандыдаткі ад АГП Ірыны Давідовіч не прайшоў цэнзуру на тэлебачанні, паведамляе партыйны сайт.

Ірына Давідовіч, фота «Радыё Свабода».

Ірына Давідовіч, фота «Радыё Свабода».

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Давідовіч балатуецца ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54.

Гэта ўжо другі выпадак, калі выступ кандыдата ад партыі не прайшоў цэнзуры. Зварот гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які абіраецца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33, меліся трансляваць 22 кастрычніка а 19.00, але знялі з эфіру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0