Спецыялісты эксгумавалі парэшткі іспанскага дыктатара Франсіска Франка, пахаваныя ў базыліцы на тэрыторыі Даліны Палеглых каля Мадрыда.

Як адзначаецца, працэдура пачалася каля 10:30 па мясцовым часе. На дадзены момант труна, у якой знаходзіцца цела Франка, ужо ўзнята з магілы. Каб дастаць яе, спецыялістам давялося перанесці гранітную пліту вагой паўтары тоны, што накрывала магілу.

Парэшткі дыктатара перапахаваюць у склепе на могілках Мінгарубіа ў Эль-Парда, дзе ў 1988 годзе была пахавана яго жонка Кармэн Пола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0